Магазін “Рыбачок”: ад вудзільняў да гумавых ботаў
Для аматараў-рыбаловаў і не толькі больш за паўтара года ў цэнтры Шуміліна (вул. Ленінская, д. 29/2,2) працуе магазін «Рыбачок».
Індывідуальны прадпрымальнік з райцэнтра Аляксандр Котаў выбраў менавіта такі накірунак для сваёй справы, бо сам з’яўляецца заядлым рыбаком. Для адкрыцця асобнага спецыялізаванага магазіна, дзе было б усё для рыбацкай справы, ён узяў у арэнду памяшканне, набыў спецыяльныя стэлажы, закупіў тавар. Стэлажы для блёснаў, кручкоў і мармышак зрабіў сваімі рукамі з экапанэляў, змайстраваў стойкі для вудзільняў, металічны карніз для зімовых куртак і камбінезонаў.
У магазіне ёсць усё, што патрэбна рыбакам: вудзільні, спінінгі, кармушкі, катушкі, ліхтары, лескі, паплаўкі, ракалоўкі, садкі, падкормка, нажыўка, воблеры, біноклі і многае другое. Зараз многія рыхтуюцца да зімовай рыбалкі: закупляюць буры, вудзільні, уцепленыя боты, газавыя гарэлкі.
Прадаўцом у магазіне працуе Валерый Маісеенка, таксама рыбак. На падхваце жонка Аляксандра Котава Святлана.
Тэрмасы, рукзакі, дажджавікі
У «Рыбачок» прыходзяць і пакупнікі, якія да рыбалкі не маюць ніякага дачынення. Тут можна купіць гумавыя боты і тэрмасы, рукзакі, дажджавікі, цёплыя пальчаткі і курткі, камбінезоны, газавыя пліткі. Гаспадыні могуць набыць тут вагі і сушылкі для садавіны, гародніны, грыбоў, рыбы, турысты – палаткі і спальныя мяшкі, біятланісты – кулі для ружжаў, гаспадары – шрубавёрты.
Магазін “Рыбачок” працуе без выхадных і абедзеннага перапынку:
з 9.00 да 18.00 – у рабочыя дні,
з 9.00 да 14.00 – у суботу і нядзелю.
Кантактны тэл. 8(029) 807-35-59.
Ларыса ЗАЙЦАВА.

