Встречи в трудовых коллективах прошли в Единый день информирования

Общество

«Кожны з нас у сілах унесці важны ўклад у развіццё раёна, сваёй краіны»

У Шумілінскім раёне напярэдадні Усебеларускага народнага сходу прайшоў адзіны дзень інфармавання. Тэма снежаньскай сустрэчы – «Пяцігодка якасці: вынікі года добраўпарадкавання».

З працоўным калектывам Шумілінскага лясгаса сустрэўся старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч, які і азнаёміў работнікаў з галоўнай тэмай інфармацыйнага парадку дня.

У сваім выступленні Мікалай Аляксеевіч адзначыў, што пяцігодка якасці 2025-2029 гг. з’яўляецца актуальнай стратэгіяй развіцця краіны і адказам на выклікі часу. Сёння жорсткая канкурэнцыя назіраецца ва ўсіх сферах (ад вытворчасці да грамадзянскай супольнасці) і на ўсіх узроўнях (ад асабістай прафесійнай рэалізацыі і да ўмацавання пазіцыі краіны ў глабальным светапарадку). Кіраўнік раёна расказаў пра вынікі года добраўпарадкавання ў краіне, вобласці і раёне, падкрэсліўшы: «Кожны з нас у сілах унесці важны ўклад у развіццё раёна і Беларусі, любоў да малой радзімы і краіны праяўляецца не на словах, а ў справах».

Па актуальных пытаннях сваёй сферы дзейнасці выступілі члены інфармацыйна-прапагандысцкай групы – пракурор Шумілінскага раёна Антон Гарохаў (абарона правоў і законных інтарэсаў, прафілактыка правапарушэнняў), начальнік РАНС Андрэй Сасновіч (пажарная бяспека падчас навагодніх святаў, бяспека на льду), начальнік РАУС Леанід Навіцкі (кіберпрафілактыка, правапарадак падчас навагодніх святаў).

Пасля сустрэчы работнікі лясгаса мелі магчымасць задаць гасцям пытанні асабістага характару.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *