Получайте квитанции об оплате ЖКУ в электронном формате

Новости Общество

Электронныя паведамленні аб аплаце ЖКП: зручна, экалагічна, бясплатна

Эканомце час і паперу – атрымлівайце квітанцыі на электронную пошту.

«Электроннае паведамленне змяшчае ўсе тыя ж даныя, што і папяровае: пералік паслуг, тарыфы і агульную суму да аплаты», – адзначае намеснік начальніка аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Ірына Карпава.

Перавагі:
– прыходзіць раней, чым папяровае,
– даступна ў любы час,
– эканоміць рэсурсы і захоўвае прыроду,
– паслуга бясплатная.

Як падключыць?

  1. Звярнуцца асабіста ў разліковы цэнтр (г. п. Шуміліна, вул. Юбілейная, 63).
  2. Зайсці на сайт АРІП, зарэгістравацца праз асабісты кабінет (выбраць «ЛК ЕРИП», прайсці аўтарызацыю і падключыць паслугу, прытрымліваючыся інструкцыі).

Зараз  220 жыхароў раёна атрымліваюць электронныя квітанцыі.

Аляксандр ШЭДЗЬКО

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *