С какими вопросами обращались жители района на «прямую» линию председателя райисполкома

Власть Общество

«Прымем меры абавязкова»

5 тэлефонных званкоў паступіла 20 снежня на «прамую лінію» старшыні райвыканкама Мікалая Будневіча, якую ён правёў на новай пасадзе.

Геаграфія званкоў – Шуміліна, Обаль, Сіроціна. Пытанні тычыліся разлікаў за аказанне паслуг, развіцця інфраструктуры раёна «Брыкет», выдалення аварыйнага дрэва і аднаўлення водаадвядзення.

Першым патэлефанаваў жыхар Сіроціна і папрасіў кіраўніка раёна пасадзейнічаць у тым, каб прадпрыемства, якому ён аказваў паслугі па прамыўцы вадзяных фільтраў, разлічылася з ім за выкананую работу (па словах мужчыны, запазычанасць складае два месяцы).

Лёсам будынка ранейшага магазіна «Прастор» пацікавіўся жыхар райцэнтра. Нам бы на Брыкет яшчэ адзін магазін і аптэку, заўважыў ён. Улады працуюць над пытаннем адкрыцця ў будынку былога «Прастору» магазіна, адзначыў Мікалай Аляксеевіч, накіраваны прапановы суб’ектам, ёсць пэўныя варыянты. Што тычыцца лекаў, іх можна набыць у Светласельскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі. Бліжэйшы аптэчны кіёск працуе і ў раёне МСО.

З просьбай аказаць садзейнічанне ў тым, каб вярнулі былое водаадвядзенне ўчастка, патэлефанавала жыхарка райцэнтра. Была раней канава, але яе закапалі, калі ішло па суседстве будаўніцтва дома, паскардзілася заяўніца. «Разбяромся абавязкова», – запэўніў Мікалай Будневіч.

Паабяцаў накіраваць адпаведныя службы для прыняцця рашэння па выдаленні аварыйнага дрэва старшыня райвыканкама жыхарцы райцэнтра, якая таксама патэлефанавала на «прамую лінію».

Доўгая размова адбылася з жыхаркай г. п. Обаль. Каля двухпавярховага дома,

дзе жыве жанчына, ёсць калодзеж, ваду ў якім раней перыядычна адпампоўвалі работнікі камунальнай службы. Нядаўна на калодзежы з’явілася пліта, і абальчанка перажывае, што цяпер у яе кватэры з’явіцца сырасць. УП ЖКГ раёна прымала пэўныя меры і трымае пытанне на кантролі. «Калі сітуацыя пагоршыцца, абавязкова прымем дадатковыя меры», – запэўніў заяўніцу кіраўнік раёна.

Усе пытанні, якія паступілі на «прамую лінію», узяты на асабісты кантроль.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *