Дарагія браты і сёстры, парафіяне Шуміліншчыны, усе хрысціяне!
Ад усяго сэрца віншую вас са светлым святам Нараджэння Хрыстова!
Няхай Хрыстос, народжаны ў Віфлееме, напоўніць вашы сэрцы мірам, радасцю і любоўю. Няхай святло Каляднай зоркі асвятляе ваш жыццёвы шлях, а Божае благаславенне знаходзіцца з вамі і вашымі блізкімі ва ўсе дні! Жадаю вам моцнай веры, сямейнага цяпла, здароўя і дабрабыту ў надыходзячым годзе!
З любоўю ў Хрысце, айцец Яўген ШЫМАНОВІЧ, пробашч касцёла Маці Божай Фацімскай.

