«От всей души». Руководство Шумилинского района поздравило с Новым годом и Рождеством ветеранов труда, награждённых орденами и медалями СССР.

Новости Общество

«Дзякуй  за самаахвярную працу»

Николай Будневич поздравляет Геннадия Изепченко.

У Шумілінскім раёне працягваецца рэспубліканская дабрачынная акцыя «Ад усёй душы». Яе мэта – падарыць увагу, клопат і часцінку цяпла людзям старэйшага пакалення, тым, хто сваёй працай і жыццём ствараў аснову сённяшняга дня.

Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч накіраваўся ў вёску Сіроціна, каб павіншаваць з надыходзячым Новым годам і Ражаством ветэрана працы Генадзя Аляксандравіча Ізепчанку, які з свой час працаваў галоўным аграномам калгаса імя Урыцкага і мае шэраг узнагарод. «Галоўнае багацце нашага раёна – гэта людзі. Вы – наш гонар і прыклад для моладзі. Мы бясконца ўдзячныя вам, нашым працаўнікам, ветэранам працы», – падкрэсліў Мікалай Аляксеевіч.

Руслан Матвейчук вручает подарок Ивану Опоркину.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук наведаў старэйшыну вёскі Зямцы ветэрана працы Івана Ягоравіча Апоркіна, славутага меліяратара-экскаватаршчыка, які таксама мае шэраг важкіх узнагарод, каб асабіста павіншаваць яго са святамі. Для Івана Ягоравіча самым каштоўным падарункам сталі добрыя словы, пажаданні здароўя, бадзёрасці і доўгіх гадоў жыцця. Бо ўсё яго жыццё – гэта прыклад сумленнай працы і адданасці роднаму краю. Такія сустрэчы – не проста віншаванні. Гэта знак павагі, падзякі і прызнання тым, хто сваёй працай і сэрцам ствараў будучыню для ўсіх нас.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *