Около 200 детей посетили Резиденцию Деда Мороза в Шумилино

Культура Общество

РЭЗІДЭНЦЫЯ  ДЗЕДА  МАРОЗА  Ў  ШУМІЛІНЕ. Прыгоды ў пошуках ледзянога ключыка

Каля 200 дзяцей з усяго раёна за два дні, 29-30 снежня, наведалі рэзідэнцыю Дзеда Мароза ў Шуміліне.

Сёлета яна зноў працавала ў дэндрапарку Шумілінскага лясгаса, дзе работнікі культуры стварылі атмасферу казачнага лесу. Дзецям прапанавалі знайсці чароўны ледзяны ключык, які разбіўся на кавалкі, каб адкрыць домік і вызваліць Дзеда Мароза і Снягурку. Па дарозе маленькім удзельнікам навагодніх прыгод трэба было адказаць на загадкі лялечнай Бабы-Ягі і накарміць снежкамі Дракона, вылавіць з мастка, які вартаваў Кот-Баюн, кавалкі чароўнага ключыка і знайсці выхад з лабірынта Лесуна, танцаваць і чараваць з Матухнай-Зімой, каб выпусціць Дзеда Мароза.

А ён разам са сваёй унучкай вітаў дзятву, слухаў вершы, якія яму з задавальненнем расказвалі хлопчыкі і дзяўчынкі, шчодра надзяляў усіх цукеркамі і ўручаў грамату з уласнымі віншаваннямі. Былі ў праграме абавязковы карагод вакол ёлкі, танцы, гульні, забавы і, канешне ж, фота на памяць аб навагодніх прыгодах.

З дэндрапарка дзеці выходзілі радасныя, ажыўлена абмяркоўвалі падзею, дзяліліся ўражаннямі, а самыя нецярплівыя разгортвалі атрыманыя цукеркі… Свята павінна быць і салодкім.

Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *