Як правільна і бяспечна катацца на цюбінгах
Снегапады прынеслі не толькі радасць зімовых забаў, але і небяспечныя траўмы пасля няўдалых катанняў на санках або цюбінгах. У сувязі з гэтым медыкі і ратавальнікі нагадваюць аб выкананні правілаў бяспечнага катання.
- Несумненна, цюбінгі магчыма выкарыстоўваць толькі на спецыяльнай трасе – з добрай паласой, дзе ўсе катаюцца строга па чарзе.
- На «ватрушцы» можа сядзець толькі адзін чалавек, трымаючыся за ручкі. Спартыўны снарад павінен быць не да канца напампаваны.
- Пры катанні вельмі важна пазбягаць месцаў, дзе ёсць дрэвы, слупы, рэчка, трампліны, агароджа, праезная частка – гэтыя перашкоды прыводзяць да траўмаў. Правільная горка – гэта расчышчаны снежны схіл.
- Для малых трэба выбіраць горку, якая не вельмі крутая і дзе няма дзяцей старэйшага ўзросту. Калі на горцы натоўп, малое дзіця лепш адвесці на іншую горку.
- Катаючыся, важна выконваць чарговасць. З гары не спускаюцца, пакуль унізе не вызвалілі дарогу.
- Трэба ўмець правільна падаць. Лепш перавярнуцца або заваліцца на бок, чым сутыкнуцца з дрэвам або іншымі санкамі.
- І яшчэ адно важнае правіла: трампліны, счэпкі санак і «ватрушак», прывязванне іх да аўто небяспечныя.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.

