В воскресной школе Свято-Никольского храма готовят Рождественский утренник к 11 января

Духоўнае Общество

Ранішнік у гонар Ражаства

Вучні нядзельнай школы Мікалая Цудатворцы рыхтуюцца да ранішніка ў гонар Нараджэння Хрыстова.

У нядзельнай школе ёсць батлейка, і да святаў тут рыхтуюць спектаклі-казкі. Сёлета рэпеціруюць казку «Цар Ірад», сцэнарый не арыгінальны, а перапрацаваны пад калядныя матывы.

«Сёлетняя пастаноўка – працяг мінулагодняй, калі старэйшы і малодшы Анёлы ляталі па вячэрнім горадзе і, заглядваючы ў вокны кватэр, цікавіліся, якія падарункі людзі рыхтуюць на Ражаство, – расказала дырэктар нядзельнай школы Вольга Загвоздава. – Сёлета Анёлы зноў сустрэліся і прадоўжылі гутарку. Згадваюць гісторыю Ражаства, якая вучыць сябраваць, рабіць дабро людзям і любіць іх. А гэта вельмі актуальная тэма для сучасных дзяцей. Анёлы дамаўляюцца, што самы лепшы дар богу – гэта не цукеркі і цацкі, а адсутнасць злосці і зайздрасці ў сэрцах. Потым, як ва ўсіх казках, дабро перамагае зло: цар Ірад не змог забіць немаўля Ісуса Хрыста. А ён у сваю чаргу дорыць людзям святло і дабрыню».

Таксама да ранішніка дзеці рыхтуюць калядныя вершы і песні. Свята абяцае быць добрым і светлым.

Ранішнік у гонар Нараджэння Хрыстова пройдзе ў храме Мікалая Цудатворцы ў першую нядзелю пасля Ражаства, 11 студзеня, пасля літургіі (прыкладна ў 11.00). Прыйсці на ранішнік можа кожны жадаючы.

Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *