Сапраўдны марафон дабра
З 15 снежня да 14 студзеня на Шуміліншчыне праходзіла штогадовая рэспубліканская дабрачынная акцыя «Нашы дзеці». За гады свайго існавання яна стала сапраўдным марафонам дабра. Акцыя праходзіць пад патранатам Прэзідэнта, які стаяў каля вытокаў зараджэння гэтай цудоўнай беларускай традыцыі.
«З’яўляючыся свайго роду адліковым пунктам у святкаванні навагодніх і калядных урачыстасцей, акцыя задае добры тон мерапрыемствам, – адзначыла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая. – Сёлета ў рамках дабрачыннай акцыі выкарыстана амаль 10 тысяч бюджэтных сродкаў. Усе ўстановы адукацыі атрымалі спонсарскую дапамогу, агульная сума якой склала больш за 33 тысячы рублёў. 27 дзяцей атрымалі персанальныя навагоднія падарункі ад прадстаўнікоў органаў улады, дэпутацкага корпусу, працоўных калектываў раённай пракуратуры, РЦГіЭ, РАНС, аддзела па аказанні страхавых паслуг па Шумілінскім раёне прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Віцебскім раёне, актывістаў раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь» і раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».
Падчас акцыі «Адзінства стварае цуды» ўстановы адукацыі абмяняліся падарункамі. Яшчэ раз хочацца падзякаваць раённым уладам за аказаную дапамогу дзіцячаму дому сямейнага тыпу, дзіцячаму сацыяльнаму прытулку і раённаму цэнтру дзяцей і моладзі.
Адрасы дабра і спагады
СШ № 1 г. п. Шуміліна атрымала грашовы сертыфікат ад ТАА «Венбуд», сертыфікат на набыццё трох прынтараў ад Верхнядзвінскга масласырзавода, камплекты формы для ваенна-патрыятычнага клуба ад РАУС, пражэктары ад апякунскага савета, газонакасілку ад раённага аддзялення Беларускай партыі «Белая Русь», салодкія падарункі – ад індывідуальных прадпрымальнікаў.
У СШ № 2 г. п. Шуміліна дзякуючы УП ЖКГ з’явілася новая вулічная лаўка, а салодкімі падарункамі забяспечылі Шумілінская ПМК-70 і раённы ўчастак электрасувязі.
Два грашовыя сертыфікаты ад Обальскага керамічнага завода атрымала Обальская СШ, салодкія падарункі прэзентавала школе КУСГП «Ульскі».
ПГУП «Карына-гандаль» і ТАА «Лазукоў-гандаль» падрыхтавалі дзецям Мікіціхінскай СШ салодкія падарункі.
Новая электрычная пліта з’явілася ў Кардонскай СШ, яе падарыў ПГУП «Кубаметр», салодкія падарункі ў школу прывезлі прадстаўнікі СФГ «Раднік», КУСГП «Ульскі» і ПГУП «Новае Таклінава».
Башнёўская БШ атрымала салодкія падарункі ад Раёна газазабеспячэння, канцылярскія прылады – ад РЦГіЭ.
Работнікі Дабейскага і Каўлякоўскага сельвыканкамаў набылі для Амбрасавіцкай БШ музычную калонку, цукеркамі школу забяспечылі ААТ «Прыазёрны мір» і «Ляжні».
Раённая арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа набыла для Слабадской БШ электрычную пліту.
Мішневіцкая БШ атрымала ад ТАА «Вежа» грашовы сертыфікат і елку ад Мішневіцкага лясніцтва, цукеркі – ад прадпрымальніка Андрэя Малахава.
Выхаванцы цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі атрымалі індывідуальныя падарункі ад ЦБП № 204 ААТ «Белаграпрамбанк», раённай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», члена Савета Рэспублікі Глеба Лапіцкага.
Новыя магнітна-маркерныя дошкі ад аптэкі № 40 і ПМК-70, музычная калонка ад УПГП «Нарэк-гандаль» з’явіліся ў Шумілінскім дзіцячым садзе № 1.
Штучная елка – падарунак ПМК-70 для Шумілінскага дзіцячага сада № 2.
Шумілінскаму дзіцячаму саду № 3 падарункі дасталіся ад ЦРБ (грашовы сертыфікат), ПМК-70 (прынтар) і апякунскага савета (дывановае пакрыццё).
Для Шумілінскага дзіцячага сада № 4 салодкія падарункі набыла індывідуальны прадпрымальнік Котава С. А.
ААТ «АграБаравінка» падарыла грашовы сертыфікат Светласельскаму дзіцячаму саду.
Раённая арганізацыя Беларускага фонду міру, ПГУП «Карына-гандаль» і ТАА «Лазукоў-гандаль» сталі спонсарамі Мікіціхінскага дзіцячага сада, яны падарылі канцылярскія прылады і салодкія падарункі.
Обальскі керамічны завод падарыў цукеркі дзеткам Обальскага дзіцячага сада.
ПГУП «Кубаметр», КУСГП «Ульскі» і СФГ«Раднік» падарылі салодкія падарункі Мікалаеўскаму дзіцячаму саду.

