Ключевые моменты послания Президента обсуждают на собраниях в трудовых коллективах

Власть Общество

Размова на важныя тэмы

На мінулым тыдні ў Шумілінскім раёне, як і па ўсёй краіне, прайшоў адзіны дзень інфармавання. Старшыня райвыканкама дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу Мікалай Будневіч сустрэўся з працоўным калектывам УП ЖКГ Шумілінскага раёна.

– Адной з найважнейшых палітычных падзей мінулага года стала другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу, падчас якога Прэзідэнт звярнуўся з пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу. Была зацверджана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2026-2030 гг. У выступленні Прэзідэнт краіны закрануў ключавыя тэмы сучаснасці – ад эканамічнага і сацыяльнага развіцця Беларусі да фарміравання глабальных цэнтраў сілы, – адзначыў старшыня райвыканкама.

Кіраўнік раёна ў сваім выступленні падрабязна спыніўся на ключавых момантах паслання, прааналізаваў прыярытэтныя напрамкі праграмы, падзяліўся, як задачы плануюць вырашаць у раёне.

Начальнік РАУС Леанід Навіцкі дапоўніў выступленне прафілактычнай гутаркай аб кіберзлачынствах.

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук адправіўся на сустрэчу з калектывамі рэдакцыі газеты «Герой працы» і турыстычнага інфармацыйнага цэнтра. Намеснік начальніка РАНС Арцём Жораў выступіў на тэму пажарнай бяспекі і раздаў прысутным буклеты з прафілактычнымі матэрыяламі.

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *