31 студзеня – рэпетыцыя экзамену
93 адзінаццацікласнікі сярэдніх школ раёна прымуць удзел у рэпетыцыйным цэнтралізаваным экзамене, які пройдзе ў гэту суботу, 31 студзеня, на базе СШ № 1 г. п. Шуміліна.
Як расказала начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Аксана Талстая, 27 выпускнікоў пажадалі здаваць рускую мову, 23 – матэматыку, 17 – біялогію, 9 – грамадазнаўства, 7 – гісторыю Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі, 4 – англійскую мову, па 3 выпускнікоў – фізіку і беларускую мову.
На экзамены адводзіцца ад 1 гадзіны 30 хвілін (гісторыя Беларусі, рамадазнаўства) да 3 гадзін 30 хвілін (фізіка, матэматыка).
Выпускнікі будуць па-новаму запаўняць бланк адказу – замест пашпартных дадзеных неабходна будзе пісаць свой ідэнтыфікацыйны нумар.
Для вучняў школ (акрамя СШ № 1) будзе арганізаваны падвоз да месца РЦЭ.
У школе будзе працаваць буфет.
Пачатак РЦЭ – у 11.00.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
У дзень правядзення РЦЭ будзе працаваць «гарачая лінія»
31 студзеня, у дзень правядзення рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену, з 9.00 да 16.00 будзе працаваць «гарачая лінія». Тэлефанаваць можна будзе ў Міністэрства адукацыі па нумары (8017) 222-64-01, а таксама ў Рэспублікан
скі інстытут кантролю ведаў: па пытаннях утрымання экзаменацыйных (тэставых) работ – (8017) 311-00-07, арганізацыйных пытаннях (у тым ліку тэхпадтрымкі) – (8017) 311-00-11.
«У выпадку ўзнікнення пытанняў, звязаных з правядзеннем рэпетыцыйнага цэнтралізаванага экзамену, за аператыўнай дапамогай могуць звярнуцца як вучні і педагогі, так і бацькі выпускнікоў», – праінфармавалі
ў РІКВ

