Дэлегацыя аддзела па адукацыі райвыканкама прыняла ўдзел у пасяджэнні калегіі Галоўнага ўпраўлення па адукацыі Віцебскага аблвыканкама. На ім падводзіліся вынікі работы сістэмы адукацыі вобласці за мінулы год і вызначаліся задачы на 2026 год.
Абласное кіраўніцтва высока ацаніла шэраг напрамкаў работы педагогаў раёна. Адзначаны сістэмная работа па павышэнні кваліфікацыі педагагічных кадраў і эфектыўная арганізацыя працы профільных класаў.
За шматгадовую сумленную працу і высокія дасягненні ў навучанні і выхаванні моладзі Ганаровай граматай абласнога ўпраўлення адукацыі была ўзнагароджана настаўнік рускай мовы і літаратуры Слабадской базавай школы Вольга Лаўрыновіч.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.

