Работа аператыўнікаў-крыміналістаў РАУС адзначана ў вобласці

Па выніках аператыўна-службовай дзейнасці за 2025 год калектыў аддзялення крымінальнага вышуку РАУС заняў у вобласці трэцяе месца.
Для калектыва гэта значная перамога. Найперш таму, што ён самы малады ў вобласці. Састаў за апошнія два гады поўнасцю абнавіўся і спрацаваўся за кароткі тэрмін. Маёр міліцыі Уладзімір Казарын, які быў прызначаны на пасаду начальніка аддзялення паўтара года таму, здолеў згуртаваць калектыў на адзіны вынік. Па два гады працуюць у крымінальным вышуку старшыя
оперупаўнаважаныя Валерый Махноў і Артур Паграбняк, летась пасля заканчэння ўстаноў адукацыі МУС уладкаваліся на службу оперупаўнаважаныя Максім Васільеў і Вячаслаў Васілеўскі. Усе чацвёра – жыхары раёна, вучыліся па накіраванні ад Шумілінскага РАУС. Амаль паўгода таму ў каманду ўліўся Аляксандр Піскун (таксама ўраджэнец Шуміліншчыны), які некалькі гадоў працаваў у РАУС міліцыянерам-канваірам.
Пры вызначэнні пераможцаў па выніках работы за мінулы год улічвалася дысцыпліна асабістага саставу, колькасць крымінальных спраў, раскрыццё і многія іншыя нюансы.
«Раскрыццё злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку ў раёне склала 87,5% (па вобласці – 85,8%), – расказаў Уладзімір Казарын. – За мінулы год на Шуміліншчыне было зарэгістравана 15 цяжкіх
годам становіцца ўсё больш. Летась зарэгістравана 27, раскрыццё склала 18,8%. У гэтым накірунку ёсць над чым працаваць».
Прафесія аператыўніка не з лёгкіх, яна не кожнаму па плячы. Трэба выязджаць на месца здарэння, раскрываць грабяжы, крадзяжы і хуліганствы, і асабліва цяжкіх злачынстваў, усе яны раскрыты (сярод іх 2 забойствы, 4 вымаганні, 1 цяжкае цялеснае пашкоджанне). Самым рэзанансным стала злачынства ў Пабедзе, калі ў выніку падпалу адзін чалавек задыхнуўся, а другі атруціўся чадным газам. Сярод зарэгістраваных 56 злачынстваў 27 складаюць крадзяжы (20 з іх раскрыты). Ушчыльную займаемся вышуковай работай – летась знайшлі 9 злачынцаў і 2 грамадзян, якія прапалі без вестак. Адзін са складаных накірункаў работы – гэта кіберзлачынствы, якіх з кожным
апытваць сведкаў, дэталёва вывучаць матывы злачынстваў, займацца
аналітычнай работай. У Шумілінскім аддзяленні крымінальнага вышуку
сабраліся аднадумцы, адданыя сваёй справе і прафесійнаму доўгу. Таму
і вынікі ў рабоце ёсць.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
