Размова пра веру, сям’ю і духоўныя арыенціры
У нядзелю вікарый Віцебскай епархіі, епіскап Друцкі Яўсевій наведаў гарадскі пасёлак Обаль.
У храме прападобнага Ануфрыя Вялікага Праасвяшчэнны Яўсевій здзейсніў Божую літургію ў саслужэнні благачыннага Шумілінскай акругі протаіерэя Фёдара Пучынскага і настаяцеля Свята-Ануфрыеўскага храма Уладзіміра Пучынскага.
У святочным набажэнстве прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Будневіч. Пасля літургіі кіраўнік раёна абмеркаваў з прадстаўнікамі духавенства пытанні духоўна-маральнага выхавання. Епіскап Яўсевій выказаў жаданне ў бліжэйшы час сустрэцца з працоўнымі калектывамі раёна, каб пагаварыць пра сям’ю і шлюб, ролю жанчыны ў грамадстве і на іншыя актуальныя тэмы.
Алена КАРПУШЭНКА.

