Будьте бдительны! Не поддавайтесь на действия телефонных мошенников!

Безопасность Общество Происшествия

Махляры дабраліся і да дамафонаў

– Добры дзень! Я прадстаўнік фірмы па замене дамафонных дзвярэй. У вашай шматпавярхоўцы яны старыя і патрабуюць замены, – такі званок паступіў на мабільны сталай жыхарцы райцэнтра.

Хто адмовіцца ад такой прапановы, калі дзверы не працуюць і пад’езд нагадвае прахадны двор? Не адмовілася і жыхарка Шуміліна, – яна ж выступае за парадак і чысціню. Слова за слова – і «спецыялісты па дамафонных дзвярах» выведалі персанальныя дадзеныя. А потым раздаўся званок ад «супрацоўніка Следчага камітэта», які паведаміў, што размова вялася з махлярамі. Жанчына спужалася, ёй і ў галаву не прыйшло параіцца з роднымі ці знаёмымі. «Трэба было дзейнічаць тэрмінова, бо мне патлумачылі, што дома чакаецца вобыск, таму трэба ўсе грошы пакласці ў банк», – раскажа потым жанчына супрацоўнікам крымінальнага вышуку РАУС. Яна так і збіралася зрабіць, толькі яе спынілі супрацоўнікі банка, яны западозрылі, што аферысты «разводзяць на грошы» і параілі звярнуцца ў міліцыю. Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа.

КАМПЕТЭНТНЫ  КАМЕНТАРЫЙ
Максім Васільеў, оперупаўнаважаны крымінальнага вышуку РАУС:

– Ніколі не размаўляйце з незнаёмцамі, якія прадстаўляюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў і спецыялістамі розных устаноў. Асноўны інструмент махляроў – абмежаванне часу на прыняцце рашэнняў, гэтым і маніпуліруюць, каб запужаць чалавека і не даць яму апамятацца. Выбіраюць у ахвяры даверлівых людзей, якія лёгка і дуць на кантакт. Як толькі размова заходзіць пра персанальныя дадзеныя, грошы ці крэдыты, адразу кладзіце трубку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *