Как прошел районный субботник 6 июня

Главное Общество

У адным працоўным рытме

 

6 чэрвеня раён жыў асаблівым рытмам і настроем – агульнай карыснай справы. З самай раніцы на вуліцах, фермах, у пасёлках і вёсках было чуваць: гудуць косы, стукаюць малаткі, кіпіць работа. Гэта быў той самы дзень, калі кожны з нас мог сказаць: «Я зрабіў нешта важнае для сваёй малой радзімы».

ПЛЯЧОМ ДА ПЛЯЧА, У ГУШЧЫ РАБОТЫ

Старшыня райвыканкама Мікалай Будневіч абраў участак, дзе дапамога патрэбна вельмі востра: будаўніцтва прафілакторыя на МТФ Кардон КУСГП «Ульскі». Мікалай Аляксеевіч працаваў разам з усімі – прыводзілі ў парадак будучую малочную кухню, дапамагалі будаўнікам, паскаралі падрыхтоўку аб’екта да ўводу.

«Сёння арганізацыі і прадпрыемствы раёна зноў падставілі плячо аграрыям, – адзначыў кіраўнік раёна. – Каля 30 сельгасаб’ектаў атрымалі дапамогу ад гараджан. Людзі косяць траву на тэрыторыях, прыбіраюць памяшканні, мяняюць і фарбуюць агароджы, рыхтуюць сянажныя траншэі, выконваюць мноства іншых работ. Развіццё сфер дзейнасці раёна – справа агульная, і ўклад кожнага сапраўды мае значэнне. І я вельмі ўдзячны ўсім за разуменне і неацэнную падтрымку і дапамогу».

На сельгасаб’ектах працавалі дзясяткі калектываў прадпрыемстваў і арганізацый: ратавальнікі, газавікі, сувязісты, работнікі УП ЖКГ, РЭСа, ЦРБ, сельвыканкамаў, аддзела па адукацыі і сектара культуры, упраўлення сельскай гаспадаркі, ТЦСАН, сырзавода, ОКЗ, Обальскай СШ, СДЮШАР, ФАЦ, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці бюджэтных арганізацый, племстанцыі, ветстанцыі, адміністрацыі гаспадарак і многія іншыя. Шумілінцы прыбіралі, касілі, чынілі, чысцілі, фарбавалі, падмяталі, акультурвалі… І галоўнае – рабілі гэта з добрым настроем і шчырай аддачай.

УВАГА – ОБАЛІ

Старшыня раённага Савета дэпутатаў Руслан Матвейчук на раённым суботніку працаваў у Обалі. У цесным тандэме са старшынёй Обальскага сельвыканкама Сяргеем Мураўёвым і настаўнікам працоўнага навучання Обальскай СШ Міхаілам Лапянковым разабралі старыя драўляныя пабудовы на вуліцы Першамайскай, якія псавалі выгляд пасёлка і даўно прасіліся ва ўтыль. Працавалі хутка, зладжана, без лішніх размоў.

НЕ ПРОСТА ПРАЦА – А ЎРОК

У гэты дзень многія выйшлі навесці глянец на сваіх тэрыторыях. Як заўсёды, у першых радах – калектывы школ і дзіцячых садкоў: выхаванне маладога пакалення пачынаецца з асабістага прыкладу.

Суботнік – гэта не пра справаздачы, гэта пра людзей, пра настрой, пра жаданне пакінуць пасля сябе парадак і прыгажосць. Кожная суботняя працоўная гісторыя была укладам у агульную справу. А агульная справа – гэта тое, што робіць нас раёнам, у якім хочацца жыць, працаваць, выхоўваць дзяцей і радавацца жыццю.

Алена КАРПУШЭНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *