Брыкет прырасце новым домам
40-кватэрны жылы дом узводзіцца будаўнікамі Шумілінскай ПМК-70 на вуліцы Камунальнай.
Зараз будаўнікі займаюцца фундаментам, пасля чаго прыступяць да мантажу сценавых панэляў. У панэльным доме плошчай 2438 квадратных метраў будуць 11 аднапакаёвых, 24 двухпакаёвыя і 5 трохпакаёвых кватэр. Дом будзе абсталяваны лифтам, пакватэрным газавым ацяпленнем.
“Плануецца, што ў новым доме 8 кватэр будуюцца па дзяржзаказе для арганізацый раёна, 3 кватэры будуць сацыяльныя, 29 – арэндныя. Здача дома запланавана на чацвёрты квартал бягучага года”, – расказала начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Юлія Зянькова.

Дарэчы, у перспектыве на Камунальнай плануецца будаўніцтва яшчэ аднаго дома па такім жа праекце. Такім чынам Брыкет прырасце і прыгожымі дамамі, і маладымі сем’ямі.
Сяргей ЕРМАЛАЕЎ.

