С кем дети могут ехать за границу?

Вопрос-Ответ Закон

З кім дзеці могуць ехаць за мяжу?

Летам многія едуць адпачываць не толькі па Беларусі, але і за мяжу. Да спецыялістаў групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС часта звяртаюцца з пытаннямі, з кім дзеці могуць выехаць у іншую краіну.

«Згодна з заканадаўствам непаўналетнія дзеці выязджаюць за мяжу па сваім пашпарце, – расказала старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Дар’я Кудлаёва. – Яны могуць паехаць за мяжу з абодвума бацькамі, з адным з іх ці без бацькоў (з трэнерам, бабуляй, у складзе групы). Калі едуць з бацькамі, то патрэбны дакументы, якія пацвярджаюць статус законных прадстаўнікоў непаўналетніх. Калі толькі з маці (бацькам), то згода мужа (жонкі) пры гэтым не патрабуецца.

Калі дзіця едзе са сваякамі, у складзе групы, то тут патрабаванні больш строгія: трэба пісьмовая згода на выезд дзяцей абодвух законных прадстаўнікоў (засведчанае натарыяльна або ў падраздзяленні па грамадзянстве і міграцыі). Гэты дакумент трэба прад’яўляць разам з пашпартам непаўналетняга».

Важна ведаць! ID‑карта для замежных паездак не падыходзіць. Ідэнтыфікацыйная карта дзейнічае толькі ўнутры краіны. Выезд за мяжу магчымы толькі па пашпарце ці біяметрычным пашпарце. Пры гэтым трэба ведаць, што зараз у біяметрычны пашпарт не заносяцца звесткі пра наяўнасць непаўналетніх дзяцей.

Ларыса КІСЯЛЁВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *