8 красавіка спаўняецца 95 год з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь

Актуалии Официально

Паважаныя ветэраны, ваеннаслужачыя і грамадзянскі персанал ваенных камісарыятаў!
Раённы выканаўчы камітэт і раённы Савет дэпутатаў шчыра віншуюць вас
з 95-годдзем ваенных камісарыятаў Рэспублікі Беларусь!

Сёння ваенныя камісарыяты з’яўляюцца  зладжанай баявой адзінкай Узброеных Сіл Беларусі, якая адказвае за мабілізацыйную гатоўнасць і тэрытарыяльную абарону. На вас ускладзены задачы па вывучэнні прызыўнікоў, іх медыцынскага, прафесійнага, псіхалагічнага адбору, прыёму і  размеркаванні грамадзян на ваенную службу, забеспячэнні сацыяльнай абаронай ваеннаслужачых, ваенных пенсіянераў і членаў іх сямей, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, удзельнікаў ліквідацыі наступстваў на Чарнобыльскай АЭС.
Вы праводзіце  вялікую пошукавую работу, рыхтуеце дакументы, арганізоўваеце ўручэнне  заслужаных узнагарод ваеннаслужачым запасу, франтавікам, прымаеце ўдзел у мерапрыемствах па ўвекавечанні памяці загінуўшых пры  абароне Айчыны.
Словы асаблівага прызнання выказваем ветэранам Узброеных Сіл – людзям высокай   маральнай загартоўкі, патрыятызм і подзвіг якіх з’яўляецца годным прыкладам для выхавання новых пакаленняў ваеннаслужачых.
У дзень юбілею ваенных камісарыятаў прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту вам і вашым родным, поспехаў у службе і працы на карысць нашай Айчыны!
Надрукавана ў №27 за 05.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *