Нарэшце дагукаліся

Культура

“Гуканне вясны”
Ну, відаць па ўсім, вясна ўрэшце ідзе да нас. Вунь нават клубныя работнікі заклапоціліся гэтай праблемай і наладзілі ў гэтыя выхадныя “Гуканне вясны”. Не ведаем, як у райцэнтры, а вось у Пабедзе  і Сураўнях вясна пачула, як яе клічуць дзеці – удзельнікі мастацкай самадзейнасці і гурткоў, што працуюць пры мясцовых сельскіх клубах, – і даслала сонечнае надвор’е.
Дададзім, што мерапрыемствы “Гуканне вясны” ў рамках раённага агляду-конкурсу па зберажэнні і папулярызацыі народных святаў, абрадаў, традыцыйнай культуры “З глыбінь вякоў у будучыню нашу” падрыхтавалі і правялі загадчыкі Пабедскага СК А. Г. Філатава і Суравенскага СДК В. І. Рудзякова.
Падрыхтавала
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №29 ад 12.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *