Шумилинские школьники стали победителями республиканского конкурса «Мая мова, мая культура і я»

Новости Образование

Хочацца падзяліцца ўражаннямі
Наведванне сталіцы – гэта, безумоўна, падзея, а калі цябе выклікаюць на цырымонію ўзнагароджвання, то прыемней удвая.
У лютым гэтага года філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта аб’явіў Рэспубліканскі конкурс творчых праектаў школьнікаў “Мая мова, мая культура, я”. Удзельнікам прапаноўвалася напісаць эсэ пра радзіму, падрыхтаваць рэкламу або антырэкламу твора, перакласці вершы                    У. Высоцкага на розныя мовы свету.
У конкурсе ўдзельнічалі вучні 9 – 11 класаў, было даслана каля паўтары тысячы работ. Вельмі прыемна было бачыць сярод пераможцаў у намінацыі  “Лепшы пераклад верша У. С. Высоцкага” сваё прозвішча і прозвішча вучаніцы 11 класа Башнеўскай сярэдняй школы Шумілінскага раёна Турковай Віталіі (настаўнік Сокалава В. Я.).
6 красавіка нас запрасілі на цырымонію ўрачыстага віншавання пераможцаў у Мінск, куды мы разам з маёй настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Ва-сілеўскай Аленай Уладзіміраўнай і накіраваліся.
Актавая зала філалагічнага факультэта БДУ гасцінна расчыніла дзверы вучням і іх настаўнікам з усіх куткоў Беларусі. Са сцэны гучала вітальнае слова  прафесара І. С. Роўды (дэкана філалагічнага факультэта ), старшыні савета маладых вучоных В. Зуевай. Нумары мастацкай самадзейнасці, прадстаўленыя студэнтамі факультэта, захапілі сваёй арыгінальнасцю. А найбольшае ўражанне на мяне аказала сустрэча з паэтам Леанідам Дранько-Майсюком. Гэта неардынарны чалавек, цікавы выступоўца, а яго вершы мы  слухалі з захапленнем.
Усім пераможцам і іх настаўнікам былі ўручаны падзякі дэкана філалагічнага факультэта, кнігі, дыскі.  Але, на маю думку, галоўнае – гэта тая творчая атмасфера, якая панавала ў зале, і радасць ад выдатна зробленай працы.
Калі я вярнулася дадому, мяне перапаўнялі ўражанні, якімі я спяшалася падзяліцца з бацькамі і сябрамі.
Вольга НЕСЦЯРЭНКА, вучаніца 11 класа Шумілінскай раённай гімназіі-інтэрната.
Надрукавана ў №32 ад 23.04.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *