В Обольской СШ проошла встреча с «железным человеком» Степаном Шалаевым

Мир увлечений Образование

Сустрэча з “жалезным чалавекам”
У Обальскай СШ стала добрай традыцыяй правядзенне сустрэч з цікавымі, неардынарнымі людзьмі. Адна з апошніх такіх сустрэч адбылася на пачатку гэтага тыдня: у школу запрасілі новапалачаніна С. С. Шалаева (на здымку).
Сцяпан Сцяпанавіч, нягледзячы на свой узрост (а яму ўжо 71 год), і сёння ўдзельнічае ў марафонах, звышмарафонах, супермарафонах, сутачных забегах. Ён адзін з нямногіх, хто ў часы Савецкага Саюза ўдзельнічаў у класічным трыятлоне (дарэчы, класічных трыятланістаў у Саюзе налічвалася не больш чым 50 чалавек). Вось з-за такіх дасягненняў і атрымаў ён імя “жалезнага чалавека”.
На рахунку С. С. Шалаева 31 тысяча марафонскіх кіламетраў, 171 марафон, з якіх 62 – сутачныя (дарэчы, за суткі прабягаў да 225 км). Яго адметныя дасягненні: у Адэсе прабег 1000 км за 9,5 сутак, удзельнічаў у 27-дзённым забегу ў Малдове і прабег 2004 км.
Зразумела, што такі чалавек выклікаў у вучняў вялікі інтарэс. У кожным класе, у якім пабываў С. С. Шалаеў, “жалезнага чалавека” засыпалі пытаннямі.
Думаецца, што пасля такіх сустрэч у Обальскай СШ пабольшае прыхільнікаў здаровага ладу жыцця і правільнага харчавання.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №40 ад 24.05.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *