Читатель обратился в газету. Про дворы, дожди и ливнёвую канализацию…

Общество

Усё-такі мы “сядзім” у балоце…
І зноў званок – з тых дамоў, дзе атрымалі адказ праз газету, але дзе не згадзіліся чакаць. “Чакалі з дзясятак гадоў, калі прывядуць у парадак двор, – абураўся ў трубку мужчынскі  голас. – Прачыталі ў газеце, што двор – гэта візітная картка. А што ад нас залежыць? Нам што, самім вазіць шчэбень, гравій? Напісалі вы пра ліўневую каналізацыю. Але калі будзе праект? Можа, давядзецца   чакаць яшчэ дзесяць гадоў. У нас такія калдобіны, што кола легкавушкі  хаваецца. Асабліва дажджамі. Едзеш – проста выламваеш рукі, трымаючы баранку …”.
Сапраўды, дажджы “прыйшлі”, як збавенне для гароднікаў, але дажджы “забавіліся” і нарабілі   шкоды. І на гародах, на вуліцах, і ў такіх дварах, як па вуліцы Сіпко, побач з дамамі №  82, 78, і № 41 па вуліцы Юбілейнай, адкуль званілі ўжо не раз.
Са слоў дырэктара УП ЖКГ І. К. Штуро, па названым двары будзе пракапана, па ўсім відаць, траншэя згодна з праектам па пракладцы ліўневай каналізацыі. Праўда, праекта самога яшчэ няма. Начальнік аддзела ЖКГ райвыканкама В. С. Селязнёў патлумачыў, што праектантам спатрэбілася дадатковая інфармацыя, так што з праектам пакуль што “запарка”. Магчыма,  у 2013-ым работы пачнуцца. І  вуліцы Сіпко і Юбілейная ўвайшлі ў першую чаргу работ.
Усё-такі Шуміліна “сядзіць” у балоце. Дажджы, якія прайшлі чатыры ці пяць дзён запар, нарабілі нямала шкоды ў “залінейным” раёне, дзе прарвала трубапераезд, утварылася возера ў цэнтральным парку Шуміліна, у дварах ні праехаць ні прайсці, вечная праблема ў час паводкі і зацяжных дажджоў у гаспадароў у канцы  вуліцы Ленінскай. Нізкія гароды ў навакольных вёсках, у барознах стаіць вада. Не дай Бог, калі прыйдзе прыпарка – бульбе капцы.  “Вось такая карціна алеем,” – сказаў бы Давід Маркавіч з серыяла “Ліквідацыя”. Вывад:  ліўневая каналізацыя для Шуміліна патрэбна, як  само паветра…
Так што будзем спадзявацца. Чакалі з дзясятак гадоў, патрываюць людзі  і тры ці пяць месяцаў.
Мікалай ШОСТАК.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *