Купальный сезон открыт. Есть и первые жертвы

Безопасность

Адпачывайце на здароўе
Сёння многія імкнуцца на азёры і рэкі, каб добра адпачыць на вадзе. Але часам адпачынак на вадзе можа закончыцца трагічна. Так, за мінулы год на вадзе цярпелі бедства 29 непаўналетніх, з якіх выратавана 23. Па дадзеных абласной арганізацыі Таварыства выратавання на водах за апошнія 10 год у вобласці патанула 113 дзяцей. Напружанае становішча з гібеллю дзяцей склалася і сёлета. Так, толькі за першы тыдзень мая ў рэспубліцы патанула 7 дзяцей. Няшчасныя выпадкі адбыліся ў Брэсцкай, Віцебскай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцях.
Паважаныя бацькі, яшчэ раз нагадайце сваім дзецям пра элементарныя правілы паводзінаў на вадзе. Забараніце ім:
гуляць  на абрывах рэк, каля штучных вадаёмаў, калодзежаў;
доўга знаходзіцца на сонцы;
доўга знаходзіцца ў вадзе;
плаваць на надзіманых матрацах, кругах.
Правілы аказання дапамогі пры ўтапленні:
– перавярнуць пацярпелага тварам уніз;
– ачысціць ротавую поласць;
– рэзка націснуць на корань языка;
– пры з’яўленні ў пацярпелага рвотнага ці кашлявага рэфлексу – дабіцца поўнага выдалення вады з дыхальных шляхоў і страўніка;
– калі няма рвотных рухаў і пульсу – пакласці на спіну і прыступіць да рэанімацыі (штучнае дыханне, непрамы масаж сэрца);
– выклікаць “хуткую дапамогу”.
Калі чалавек ужо пагрузіўся ў ваду, не пакідайце спроб знайсці яго на глыбіні, а потым вярнуць да жыцця. Гэта можна зрабіць, калі патанулы знаходзіўся ў вадзе не больш 6 хвілін.
І. ГЛАЗУНОВА, фельчар-валеолаг ЦРБ,
А. ШАРАФУТДЗІНАЎ, старшыня раённай арганізацыі таварыства выратавання на водах.
Надрукавана ў №45 ад 11.06.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *