28 ліпеня – Дзень работнікаў гандлю

Официально

Паважаныя работнікі і ветэраны гандлю!
Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам!

Гандаль з’яўляецца адным з важнейшых сектараў эканомікі, да якога ва ўсе часы прад’яўляліся высокія патрабаванні.
Ад вашага прафесіяналізму, душэўнай цеплыні і добразычлівасці  залежыць настрой грамадзян, камфорт і ўмовы іх жыцця. Упэўнены, што вы і надалей будзеце паспяхова рашаць пастаўленыя задачы, паляпшаць сістэму абслугоўвання спажыўцоў, уносіць дастойны ўклад у развіццё і ўдасканаленне гандлёвай галіны,  у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна.
Жадаем вам добрага настрою, асабістага шчасця, упэўненасці ва ўласных сілах і новых прафесійных дасягненняў!
Няхай у вас заўсёды будуць толькі надзейныя партнёры і ўдзячныя пакупнікі.
Раённы выканаўчы камітэт.                                          Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №58 ад 26.07.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *