Серию побед ФК «Шумилино» прервало поражение от толочинской «Нивы»

Новости Спорт, туризм

Нязручны сапернік
У нядзелю прайшлі чарговыя матчы першынства вобласці па футболе.
ФК “Шуміліна” дома прымаў талачынскую “Ніву”.
У першым крузе нашы футбалісты ў Талачыне прайгралі “Ніве” (3:1), прычым, быў правалены першы тайм, у якім фактычна і быў праграны матч. На жаль, агульная карціна гульні паўтарылася і ў нядзелю. Праўда, на гэты раз правалілі нашы футбалісты не першы, а другі тайм.
Пачатак сустрэчы – проста цудоўны, у адной з першых атак вызначаецца Станіслаў Прасветаў. На гол нашага лепшага бамбардзіра госці адказалі двума трапнымі ўдарамі. Пасля таго як лік стаў 1:2, шумілінскія футбалісты яшчэ з большым жаданнем ішлі да варот “Нівы”.
У адным з гульнявых момантаў ля штрафной быў збіты Аляксандр Янкевіч, капітан сам цудоўным ударам са штрафнога зраўняў лік. 2:2, каманды пайшлі на перапынак, нічога не прадказвала такога катастрафічнага для нас павароту гульні.
Лепш бы другіх 45 хвілін не было. Відаць, такая думка прамільгнула як у балельшчыкаў, якіх багата сабралася на стадыёне, так і ў саміх футбалістаў. У пачатку тайма — два моманты ў “Нівы” і два галы. У галявых момантах не парадаваў надзейнасцю і ўпэўненасцю наш галкіпер.
Пасля двух прапушчаных мячоў гульня ў ФК “Шуміліна” расклеілася, нашы футбалісты так і не змаглі прыйсці ў сябе пасля двайнога талачынскага накаўта.
Кропку ў матчы паставіла “Ніва”, якая забіла пяты гол.
Сустрэчу паміж сабой правялі і нашы асноўныя канкурэнты:  чашніцкі “Алімп” перайграў “Дынама” (Лёзна).
Такім чынам, ФК “Шуміліна” ў турнірнай табліцы  цяпер займае трэцяе месца, адстае ад лідзіруючых каманд на тры ачкі.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №65 ад 20.08.2013 г.



3 комментария по теме “Серию побед ФК «Шумилино» прервало поражение от толочинской «Нивы»

  1. Все верно написано, надеемся и верим в команду!!!!!!!!!ФК Шумилино вперед!!!!!!!!!!!

  2. Конечно, в статье очень мягко написано про данный матч, про антигероя матча. Но это спорт, после взлетов — бывают падения. К счастью, наши футболисты ляснулись с небес вовремя: есть хорошие возможности зарекомендовать с сильными соперниками, прямыми конкурентами. Удачи ФК ШУМИЛИНО!

  3. Не надо слушать злорадствующих злопыхателей. Надо сделать выводы из поражения и продолжать играть на уровне. Шумилино за вас!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *