Два пожара и одна смерть за один день

Безопасность Общество

Два пажары за адзін дзень
Са звестак Міністэрства па надзвычайных сітуацыях: на 17 верасня ў Беларусі адбылося 4928 пажараў, на якіх загінула  500 чалавек, 16 з якіх – дзеці. Са зводак Віцебскага абласнога УМНС: адбылося 759 пажараў, 95 чалавек загінулі, у тым ліку адно дзіця. Са зводак Шумілінскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях: у раёне адбылося 25 пажараў, загінулі 2 чалавекі.
15 верасня ў 11.43  у РАНС паступіла паведамленне аб пажары нежылога дома ў в. Кавалеўшчына  Каўлякоўскага сельсавета. Калі пажарныя туды прыехалі, ужо абрушыўся дах і дахавае перакрыццё. У агні загінула пенсіянерка, якая часова тулілася ў гэтым доме. Са слоў суседзяў, жанчына знаходзілася ў нецвярозым стане. Прычына пажару і гібелі ўстанаўліваецца Шумілінскім аддзелам Следчага камітэта.
У гэты ж дзень у раёне адбыўся яшчэ адзін пажар. У 21.07 пажарныя машыны імчалі ў в. Ільінцы Дабейскага сельсавета. Гаспадароў дома (абодва пенсіянеры) выратаваў жыхар Наваполацка, які на той момант знаходзіўся на дачы ў вёсцы, ён дапамог праз акно выбрацца з палаючага дома. У выніку пажару ў доме знішчаны дах, пашкоджана дахавае перакрыццё, сцены, маёмасць. Прычына пажару ўстанаўліваецца.
Факты даказваюць, перасцерагаюць, прымушаюць задумацца над тым, што  звычкі неасцярожнага абыходжання з агнём не такія ўжо і бяскрыўдныя. Найбольшую небяспеку ўяўляюць людзі, якія злоўжываюць спіртнымі напіткамі. Як вядома, чалавек у стане алкагольнага ап’янення поўнасцю або часткова  губляе кантроль над сабой, над сваімі  дзеяннямі і ўчынкамі. Ланцужок “чарка-сон з цыгарэтай – агонь” звычайна прыводзіць да сумных наступстваў.
Л. ЛІНКЕВІЧ, спецыяліст групы прапаганды і абучэння РАНС.
Надрукавана ў №75 ад 24.09.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *