Что такое «регистр населения»?

Закон Официально

Рэгістр насельніцтва. Што гэта такое?
27 ліпеня 2013 года ўступіў у сілу Закон Рэспублікі Беларусь “Аб рэгістры насельніцтва”.
Рэгістр насельніцтва – гэта дзяржаўная цэнтралізаваная аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, аснову якой складае база персанальных даных грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, што пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь.
Рэгістр насельніцтва ствараецца з мэтай абароны правоў і свабод фізічных асоб, а таксама фарміравання адзінай інфармацыйнай прасторы ў Рэспубліцы Беларусь.
Асноўнымі задачамі рэгістра з’яўляюцца:
– забеспячэнне ўліку фізічных асоб;
– аператыўнае забеспячэнне праўдзівымі і актуальнымі персанальнымі данымі дзяржорганы, іншыя арганізацыі, натарыусаў і фізасоб;
– забеспячэнне інфармацыйнага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва арганізацый, у тым ліку ў ходзе міждзяржаўнага і міжнароднага інфармацыйнага абмену.
Кіраванне рэгістрам ажыццяўляе распарадчык рэгістра – Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
Фарміраванне рэгістра і наступную актуалізацыю даных робяць дзяржаўныя арганізацыі згодна з Законам.
Напрыклад, органы загсу ўносяць такія персанальныя даныя фізічных асоб, як:
– ідэнтыфікацыйны нумар; прозвішча, імя, імя па бацьку;
– пол;
– дата і месца нараджэння;
– прозвішча, імя, імя па бацьку, грамадзянства (падданства), дата, месца нараджэння і ідэнтыфікацыйны нумар бацькі і маці;
– прозвішча, імя, імя па бацьку, грамадзянства (падданства), дата, месца нараджэння і ідэнтыфікацыйны нумар мужа (жонкі);
– прозвішча, імя, імя па бацьку, грамадзянства (падданства), дата, месца нараджэння і ідэнтыфікацыйны нумар дзіця (дзяцей);
– дата і месца рэгістрацыі заключэння шлюбу, скасавання шлюбу (да 1 верасня 1999 года);
– дата, месца і прычына смерці.
Для ўнясення ў рэгістр насельніцтва персанальных даных непаўналетніх дзяцей, якія нарадзіліся і не атрымалі пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь у перыяд з 26 ліпеня 1999 года і да 26 ліпеня 2013 года, органы, што рэгіструюць акты грамадзянскага стану, робяць дапаўненне запісу акта аб нараджэнні данымі пра ідэнтыфікацыйны нумар дзіцяці пры звароце бацькоў, апекуноў, папячыцеляў, усынаўляльнікаў па пытаннях выдачы паўторнага пасведчання аб нараджэнні дзіцяці, рэгістрацыі ўсынаўлення альбо рэгістрацыі ўстанаўлення бацькоўства па іх заявах, пасля чаго заяўляльнікам выдаецца новае пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці з унесеным ідэнтыфікацыйным нумарам.
І. КІСЯЛЕВІЧ, начальнік аддзела загсу райвыканкама.
Надрукавана ў №96 ад 10.12.2013 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *