Спортивные новости. Волейбол

Спорт, туризм

Пераможнае шэсце
За апошні год жаночая зборная нашага раёна двойчы выйгравала абласныя турніры, на яе рахунку некалькі прызавых месцаў. Таму карэспандэнт раённай газеты вырашыў разам з валейбалісткамі выехаць на міжнародны турнір, які праходзіў у Міёрах. За перамогу акрамя гаспадароў і нашай каманды (Людміла Харкавец, Рыта Бяззубенка, Антаніна Сямёнава, Вольга Гаева, Вольга Далжанкова, Інга Пракопчык і Наталля Філіпапава) змагаліся валейбалісткі з Верхнядзвінска, Віцебска, Паставаў і Себежа (Расія).
Нашы зямлячкі трапілі ў адну групу з валейбалісткамі Себежа і Паставаў. У першай сустрэчы нашымі сапернікамі сталі расіянкі. Гульня спачатку атрымалася роўнай, затым на першы план выйшлі фізічная падрыхтоўка і вопыт шумілінскіх спартсменак. Як вынік – упэўненая перамога над Себежам.
У другім матчы нашы валейбалісткі былі на галаву мацней за пастаўскіх: партыя закончылася з лікам 25:3.
А вось фінальны паядынак выдаўся не толькі напружаным, а і відовішчным. Тут сышліся міёрскія і шумілінскія валейбалісткі. Гаспадароў добра падтрымлівалі балельшчыкі, якія чакалі ад сваёй каманды толькі аднаго – перамогі. Першая партыя пад гучныя воклічы міёрскіх аматараў завяршылася перамогай гаспадароў. Усё памянялася ў другой партыі, калі нашы злавілі кураж і літаральна вырвалі перамогу. Кропку ў фінале паставіла Рыта Бяззубенка, якая стала і лепшым іграком спаборніцтваў.
У выніку першае месца, а разам з ім кубак спаборніцтваў ў Міёрах, – у валейбалістак Шуміліншчыны!
Надрукавана ў №31 ад 22.04.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *