Как выйти замуж за украинца и как поменять фамилию

Вопрос-Ответ

Як заключыць шлюб з украінцам ці памяняць прозвішча?
Самыя актуальныя пытанні з “прамой лініі” каменціруе начальнік аддзела загсу райвыканкама Ірына КІСЯЛЕВІЧ.
Якія дакументы неабходна     прад’явіць грамадзяніну Украіны для рэгістрацыі заключэння шлюбу ў органах загсу Рэспублікі Беларусь?
– Грамадзяне Украіны і асобы без грамадзянства, якія пражываюць ва Украіне, для пацвярджэння сямейнага становішча з тым, каб зарэгістраваць шлюб, скажам,  у нашай краіне, падаюць заяву, засведчаную натарыяльна, у якой паведамляюць пра тое, што яна ніколі не знаходзілася ў шлюбе ці, калі раней была ў шлюбе, на цяперашні момант шлюб скасаваны.
Ці магчыма па просьбе сястры, якая пражывае за мяжой, атрымаць паўторнае пасведчанне яе нараджэння?
– Згодна з арт. 202 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям’і паўторныя пасведчанні выдаюцца асобам, на якіх складзены запіс акта грамадзянскага стану, па іх заявах. Акрамя таго, паўторныя пасведчанні аб нараджэнні дзяцей выдаюцца бацькам, апекунам, папячыцелям, кіраўнікам дзіцячых інтэрнатных устаноў, устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай адукацыі, дзе знаходзяцца дзеці, а таксама органам апекі і папячыцельства.
Паўторныя пасведчанні аб рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану ў адносінах асоб, якія прызнаны недзеяздольнымі, выдаюцца апекунам, органам апекі і папячыцельства.
Паўторныя пасведчанні могуць быць выдадзены па даверанасці асоб, якія маюць права на іх атрыманне, засведчанай у вызначаным парадку.
Іншых варыянтаў выдачы паўторных пасведчанняў аб нараджэнні не прадугледжана.
У якіх выпадках дазваляецца перамена прозвішча, імя, імя па бацьку?
– Рэгістрацыя перамены прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку робіцца пры дасягненні грамадзянінам шаснаццацігадовага ўзросту. Дазвол аб перамене даецца толькі пры наяўнасці ўважлівых прычын. Такімі прычынамі могуць быць:
немілагучнасць прозвішча, імя, імя па бацьку, цяжкасць іх вымаўлення;
жаданне насіць агульнае з другім мужам (жонкай) прозвішча ці вярнуць сваё дашлюбнае, калі пры гэтым не было заяўлена пры скасаванні шлюбу;
жаданне насіць прозвішча айчыма (мачахі) ці імя па бацьку айчыма, калі ўсынаўленне не можа быць аформлена;
жаданне насіць прозвішча, імя, імя па бацьку, якія адпавядаюць абранай нацыянальнасці;
жаданне вярнуць дашлюбнае прозвішча пасля смерці мужа і ў інш. выпадках.
Падрыхтавала Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў №40 ад 27.05.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *