Где можно купаться в Шумилинском районе

Безопасность Общество

Возера чакае
Наступіла цёплая пара года, сезон водпускаў і купання. Многія сабраліся адпачываць на азёры і іх хвалюе пытанне: дзе можна купацца?
У Шумілінскім раёне дзейнічаюць 5 афіцыйна адкрытых зон адпачынку: возера Шумілінскае ў г. п. Шуміліна, возера Лескавіцкае ў в. Лескавічы, возера Круглік у в. Прыазёрная, возера Разван у в. Непароты, возера Будавесць у а.-г. Амбросавічы.
Спецыялісты Шумілінскага РЦГЭ кожны тыдзень правяраюць санітарна-эпідэміялагічнае становішча на даных аб’ектах адпачынку, робяць бактэрыялагічныя даследаванні саставу вады, а таксама добраўпарадкаванне азёр.
У першай дэкадзе чэрвеня было даследавана 8 проб вады на патагенную мікрафлору. Усе пробы азёрнай вады адпавядаюць нарматывам.
Хочацца адзначыць, што не ўсе зоны адпачынку добраўпарадкаваны. Так, напрыклад, на возеры Круглік і на возеры Разван не абсталяваны грамадскія туалеты, адсутнічаюць ёмістасці для збору цвёрдых адыходаў, кабіны для пераапранання, пляцоўкі для спартыўных гульняў, ценявыя навесы, што, безумоўна, стварае нязручнасці для адпачываючых.
Разам з тым працягваецца далейшае добраўпарадкаванне возера Шумілінскае. Тут абсталёўваюць кантэйнерныя пляцоўкі і стаянку для аўто. На возеры Лескавічы ўстаноўлены дадатковыя столікі і лавачкі для адпачываючых.
А. ЛАШКОВА, памочнік урача-гігіеніста Шумілінскага РЦГЭ.
Надрукавана ў №46 ад 17.06.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *