26 октября – День автомобилиста и дорожника

Официально

26 кастрычніка – Дзень аўтамабіліста і дарожніка
Паважаныя вадзіцелі і работнікі дарожнай гаспадаркі Шуміліншчыны, ветэраны працы!
Раённы выканаўчы камітэт, раённы Савет дэпутатаў сардэчна віншуюць вас з Днём аўтамабіліста і дарожніка!

Аўтааматары і прафесіяналы ваджэння, пасажыры і пешаходы – кожны з нас штодзённа карыстаецца дабротамі аўтатранспартнай інфраструктуры.
Аўтамабільная і дарожная галіны сталі важнейшай часткай рэгіянальнай эканомікі. На аўтатранспарт ускладзены асноўны аб’ём пасажырскіх перавозак, рашэнне пытанняў жыццезабеспячэння ў аддаленых вёсках, перавозка грузаў. Ад зладжанай і безаварыйнай работы вадзіцеляў, дыспетчараў, інжынераў, рамонтных работнікаў залежыць функцыянаванне ўсіх сфер жыццядзейнасці ў раёне.
Асобныя словы падзякі выказваем спецыялістам дарожнай гаспадаркі, якія займаюцца абслугоўваннем дарог Шуміліншчыны. Дзякуючы вашай карпатлівай працы, дарогі, якія звязваюць населеныя пункты раёна, падтрымліваюцца ў належным стане, праводзіцца іх рамонт, падсыпка, грэйдзіраванне і своечасовая расчыстка ў зімовы час.
Ад усёй душы жадаем усім аўтамабілістам і дарожнікам моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту. І, канешне, гладкіх дарог, бяспечнай язды і зялёнага сігналу святлафора!
Надрукавана ў №82 ад 24.10.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *