7 ноября — День Октябрьской революции

Актуалии Официально

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі
Паважаныя землякі!

Сардэчна віншуем вас са святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Амаль стагоддзе аддзяляе нас ад гэтай знамянальнай даты. Кастрычніцкая рэвалюцыя не страчвае сваё значэнне ў сусветнай гісторыі і па сённяшні час.
Бясплатная адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны рабочы дзень, ліквідацыя  саслоўных прывілеяў, свабода сумлення, роўнасць грамадзянскіх правоў жанчын і мужчын – гэтыя і іншыя даброты складаюць  заваяванні таго часу.  Сёння яны з’яўляюцца неад’емнай часткай для кожнага чалавека.
Узяўшы усё лепшае з савецкага перыяду,  Беларусь паспяхова развіваецца. Пры гэтым, адным з важнейшых дасягненняў суверэннай Беларусі з’яўляецца стабільнасць у самым шырокім сэнсе гэтага слова.
Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця функцыянуе і дае магчымасць усім нам быць упэўненымі ў заўтрашнім дні.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі,  моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, поспехаў і дасягненняў на карысць сваёй любімай сям’і і роднай Айчыны.
Раённы выканаўчы камітэт.                      Раённы Савет дэпутатаў.

6 лістапада Раённы цэнтр культуры запрашае на святочны канцэрт
«Гуляе песня за сялом, а скокі іскры сыплюць». Пачатак у 16.00. Уваход свабодны.

Надрукавана ў №85 ад 04.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *