Новые победы шумилинских спортсменов

Здоровье Спорт, туризм

Спорт
Грэка-рымская барацьба

У Віцебску прайшло першынство вобласці па грэка-рымскай барацьбе сярод кадэтаў. Паспяхова выступілі барцы з нашага раёна. У вагавой катэгорыі 50 кг перамогу святкаваў Вадзім Лягчонак з Шуміліна (трэнер Юрый Сцяпанаў). У обальскіх барцоў, якіх трэніруе Пётр Ганушчанка, два прызавыя месцы: Дзмітрый Кучмароў у вагавой катэгорыі 54 кг стаў другім, Яўген Грачухін у вагавой катэгорыі 69 кг – трэцім.
Міні-футбол
У першым туры альтэрнатыўнай лігі чэмпіянату г. Віцебска па міні-футболе “Шуміліна” з лікам 7:0 перамагло віцебскі “Славіян”. У нашай камандзе тры галы забіў Іван Астапенка, па разу вызначыліся Віктар Райчонак, Андрэй Мазанкоў, Аляксандр Яцэнка і Аляксандр Буланаў.
Спартакіяда
У рамках рэспубліканскай акцыі “Спорт і здароўе супраць тытуню” ў райцэнтры  прайшла малая спартакіяда работнікаў аддзела адукацыі Шумілінскага і Бешанковіцкага раёнаў. Спаборніцтвы прайшлі па міні-футболе, настольным тэнісе, армрэслінгу і гіравым спорце.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №91 ад 25.11.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *