И ночью в библиотеке может быть интересно. Вести из Обольской СШ

Образование

Ноч у бібліятэцы
Інфармацыйна-бібліятэчнаму цэнтру Обальскай СШ  хутка спаўняецца год. Гэту падзею вырашылі адзначыць сацыяльна-культурнай акцыяй “Ноч у бібліятэцы”. А заадно і інтарэс да кнігі, да чытання ўскалыхнуць. Загадчыца бібліятэкі Н. В. Штокіна ўпэўнена, што ў сучасных умовах мае сэнс трансфармаваць уяўленне пра бібліятэку, якая павінна быць не толькі скарб-ніцай інфармацыі, але і месцам для адпачынку, пазнання, узаемін паміж людзьмі,. Пошук новых форм работы з чытачамі, увага да іх інтарэсаў і прывялі да такой незвычайнай ідэі.
“Правесці ноч у бібліятэцы была магчымасць ва ўсіх аматараў кнігі, – піша Ніна Васільеўна на сайце Обальскай школы, – дзеці ўвесь дзень паўтаралі: “Хутчэй бы вечар”. Калі днём цішыня ў чытальнай зале – абавязковае патрабаванне, то з надыходам цемнаты шум і вяселле там нават віталіся. Вітальнае слова намесніка дырэктара школы Т. І. Карташовай адкрыла акцыю ў 19 гадзін (забягаючы наперад скажам, што закончылася ўсё толькі на наступны дзень у 9.00). Чытачам быў прапанаваны калейдаскоп пазнавальных конкурсаў і пацешных спаборніцтваў. Сярод іх конкурс “Хуткачытанне”, “Падарожжа па старонках любімых кніг”, конкурс “Вершы пад музыку”, дзе можна было паўдзельнічаць у імгненным лялечным спектаклі, “Казкі дарожнага чамаданчыка”: чытанне казак народаў свету з віртуальным паказам народных строяў, дэманстрацыяй звычаяў розных краін. З 23 да 24 гадзін праходзіў ані-мацыйны фестываль “Бяссонніца”. Аматарам гэтага віду мастацтва была прапанавана падборка мультфільмаў, якія створаны па матывах літаратурных твораў. Таксама ў бібліятэку завітала група прывідаў, з якімі быў заключаны чытацкі саюз. З 24.00 і да 7.30 удзельнікі акцыі перанесліся ў казачныя сны”.
Думаецца, што ўсе, хто правёў гэту ноч у бібліятэцы, стануць самымі вернымі яе сябрамі.
Падрыхтавала Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №97 ад 16.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *