Поздравление с Новым годом и Рождеством Христовым жителям Шумилинщины от руководства района

Актуалии

1 студзеня – Новы год
7 студзеня – Нараджэнне Хрыстова (праваслаўнае)

Паважаныя жыхары раёна!
Новы год і  Нараджэнне Хрыстова – нашы самыя любімыя святы. З імі мы звязваем светлую будучыню нашых дзяцей і ўнукаў. Гэтыя святы  збліжаюць нас, натхняюць сэрцы дабром і міласэрнасцю.
Мы імкнёмся падтрымліваць усё лепшае, што з’яўляецца ў нас ў імя  дабрабыту  нашых людзей. Дорага каштуюць згода, мір і парадак у нашым грамадстве, якія з’яўляюцца гарантам паспяховага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Дзякуючы вашай працавітасці, творчым адносінам да справы, нязгаснай энергіі, бязмежнай адданасці роднай зямлі, мы ўпэўнена глядзім у будучыню.
Дасягненні раёна – гэта вынік сумесных намаганняў і штодзённай напружанай працы ўсіх працоўных калектываў, кіраўнікоў і арганізатараў вытворчасці, органаў дзяржаўнай улады і мясцовага самакіравання, шырокай грамадскасці. Нам разам  ствараць і памнажаць славу Шуміліншчыны. Будзем працаваць у імя таго, каб наша жыццё было спакойным, камфортным і паспяховым, духоўна багатым.
Няхай надыходзячы год стане для ўсіх нас годам міру, грамадзянскай згоды, стваральнасці і дабра, справядлівасці і ўзаемаразумення.
Няхай Новы год прынясе  новае шчасце, дабрабыт і дастатак у дамы і сем’і, а радасць калядных дзён падорыць добры настрой і светлыя мары! Няхай знікнуць непрыемнасці і нягоды, а сэрцы напоўняцца верай і аптымізмам!
З новым 2015 годам і Нараджэннем Хрыстовым!
Раённы выканаўчы камітэт. Раённы Савет дэпутатаў.
Надрукавана ў №100 ад 31.12.2014 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *