Шумилинская ПМК-70 продаёт щепу на экспорт

Актуалии Экономика

Шчапу – на экспарт
Прадпрыемства, якое зыходзіць з пазіцыі працаваць доўга і стабільна, ніколі не стане эканоміць на мадэрнізацыі, асваенні сучасных тэхналогій і новым абсталяванні. Вось і ПМК-70 ў мінулым годзе патраціла два мільярды рублёў на новую рубільную машыну «БЕЛАРУС» МР-40-01. Агрэгат узялі ў растэрміноўку, якую поўнасцю пагасілі яшчэ да Новага года. Як правіла, такія ўкладанні сябе хутка апраўдваюць.
Наладзіўшы сувязі з мясцовым дрэваапрацоўчым прадпрыемствам “Іск-Пошук” (узялі ў абарот адыходы сваёй і іхняй вытворчасці), ПМК-70 з дапамогай новай рубільнай машыны вырабляе паліўную шчапу, якую прадае ў Польшчу і Прыбалтыку.
З верасня, калі была набыта машына, удалося зарабіць каля 40 тысяч еўра. Але, заўважае дырэктар прадпрыемства Аляксей Крыўко, такую суму можна зарабляць і за месяц. На жаль, гэтаму пакуль перашкаджае эканамічны крызіс, які перажываюць краіны-суседкі. Для абслугоўвання новага абсталявання было адкрыта адно працоўнае месца.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №2 ад 09.01.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *