Шумилинские спортивные новости

Новости Спорт, туризм

Біятлон
У Раўбічах прайшоў чэмпіянат Беларусі па біятлоне сярод дзяўчат і юнакоў. У спаборніцтвах прынялі ўдзел і шумілінскія спартсмены. Ганна Сола і Кірыл Цюрын (першы трэнер Генадзь Салапаеў) у спрынце занялі адпаведна другое і трэцяе месцы.
Лыжныя гонкі
На першынстве вобласці ў гонцы каньковым ходам перамогу атрымала Вольга Гаўрылкіна (трэнер Генадзь Салапаеў).
Міні-футбол
ФК “Шуміліна”  працягвае выступленне  ў альтэрнатыўнай лізе Віцебска па міні-футболе. Пасля дзесяці тураў каманда займае з 19 ачкамі (6 перамог, адна нічыя, 2 паражэнні) чацвёртае месца, адставанне ад першага месца – тры ачкі. За дзесяць гульняў шумілінскія футбалісты забілі 46 галоў і 28 мячоў прапусцілі. У дзясятцы лепшых бамбардзіраў турніру два ігракі ФК “Шуміліна”: Андрэй Мазанкоў, які забіў 15 галоў, і Іван Астапенка, на рахунку якога 7 галоў.
Алесь САКАЛОЎ.
Надрукавана ў №10 ад 06.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *