Шумилинские волейболисты — в тройке лидеров

Спорт, туризм

У тройцы лідараў
У Віцебску прайшлі абласныя спаборніцтвы «Алімпійскія дні моладзі па валейболе» сярод спартсменаў 1998 года нараджэння.
За перамогу змагалася шэсць каманд. Гонар нашага раёна абараняла каманда ДзЮСШ (трэнер Аляксей Паршыкаў). Па выніках спаборніцтваў нашы валейбалісты занялі трэцяе месца, вышэй – каманды з Віцебска і Паставаў.
У склад зборнай вобласці трапілі трое нашых землякоў – Яўген Цырулік, Антон Сілін і Мікіта Паўлікаў.
Алесь СЛАВІН.
Надрукавана ў №11 ад 10.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *