Офицеров готовит Военная академия Республики Беларусь

Образование

Прафесія абаронцы Радзімы ва ўсе часы мае высокі кошт
Абарона Айчыны – ганаровы абавязак кожнага грамадзяніна. І на перадавой тут, як заўсёды, знаходзяцца афіцэры.
Падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай спецыяльнай адукацыяй для войск супрацьпаветранай абароны ажыццяўляецца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Я вучуся на трэцім курсе факультэта супрацьпаветранай абароны і вельмі ганаруся, што я буду не толькі абаронцам сваёй сям’і, але і Радзімы!
Вучоба ў Ваеннай акадэміі – гэта магчымасць атрымаць годную, якасную і, што  таксама важна, бясплатную вышэйшую адукацыю, а ў будучым – прэстыжную прафесію.
Сёння на факультэце супрацьпаветранай абароны створаны ўсе неабходныя ўмовы для атрымання адукацыі. У вучэбных карпусах абсталяваны сучасныя аўдыторыі і класы, лабараторыі і кабінеты, аснашчаныя навейшымі радыётэхнічнымі і радыёэлектроннымі ўстройствамі, сродкамі аўтаматыкі і вылічальнай тэхнікі.
Курсанты знаходзяцца на поўным дзяржаўным забеспячэнні. Цікавы сам працэс абучэння. Мы займаемся ў гуртках ваенна-навуковага таварыства, вядзем розныя навуковыя даследаванні, прымаем удзел у рацыяналізатарскай і вынаходніцкай рабоце. Курсантаў-выдатнікаў заахвочваюць імяннымі стыпендыямі. За выдатныя адзнакі па выніках экзаменацыйных сесій аклады грашовага ўтрымання курсантаў павялічваюцца.
Каб паступіць на факультэт супрацьпаветранай абароны Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, трэба нямала пастарацца. Неабходна да 1 красавіка 2015 года звярнуцца ў ваенны камісарыят раёна па месцы жыхарства і прайсці адбор, у ходзе якога ацэньваюцца стан здароўя, узровень фізічнай падрыхтоўкі. Таксама неабходна здаць цэнтралізаванае тэсціраванне і прадставіць сертыфікаты па матэматыцы, фізіцы, рускай (беларускай) мове.
Шлях, вядома, не з лёгкіх, але ён таго варты! Прафесія абаронцы Радзімы ва ўсе часы мае высокі кошт!
Андрэй БАГДАНАЎ, курсант Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь.
Надрукавана ў №13 ад 17.02.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *