Более 500 учеников Шумилинского района приняли участие в малых школьных олимпиадах

Образование

Больш за 500 удзельнікаў
Для таго, каб як мага раней выявіць здольных і адораных дзяцей, штогод ладзяцца малыя алімпіяды па школьных прадметах. Свае веды ў іх спрабуюць вучні 4-9 класаў. Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Талстая заўважае, што год ад году ўдзельнікаў малых алімпіяд становіцца ўсё больш. Сёлета, да прыкладу, свае веды прадэманстравалі больш за 500 вучняў з усіх школ раёна.
Сімвалам малых алімпіяд стаў агонь, які на працягу трох дзён асвятляў шлях лепшых вучняў, кожны з якіх спадзяваўся на высокі вынік. Найбольш прадстаўнічымі аказаліся алімпіяды па замежных (англійскай і нямецкай) мовах – больш за сотню ўдзельнікаў.
Па выніках трох дзён вучнямі было заваявана 14 дыпломаў I ступені. Гэта не вельмі многа, заўважыла Аксана Генадзьеўна. Але ж і заданні вымушалі ад вучняў самых глыбокіх ведаў па прадметах. Апроч СШ №1 і раённай гімназіі, выніковым быў удзел вучняў Язвінскай, Слабадской і Башнёўскай школ.
Наталля ЧАРНІЧЭНКА.
Надрукавана ў №27 ад 07.04.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *