Прежде чем закинуть удочку, посмотрите вверх

Безопасность

Не лавіце рыбу пад правадамі
Бывае, што рыбакі выбіраюць месца для рыбнай лоўлі пад лініямі электраперадач. Нагадваем, што адлегласць ад зямлі да правадоў ліній электраперадач складае не менш чым 6 метраў, а даўжыня вуды – 4-7 метраў. Сучасныя вуды робяцца з вугляпластыка – матэрыялу, які праводзіць электрычны ток. Павышаная вільготнасць, мокрая лёска ствараюць небяспеку нават пры накіраванні да дзеючых ліній электраперадач. Будзьце ўважлівымі і пры перамяшчэнні пад правадамі, каб пазбегнуць выпадковага дакранання, складвайце вуду.
Калі вы падарылі вуду дзіцяці, то абавязкова раскажыце яму пра правілы паводзінаў пад лініямі электраперадач.
22 красавіка 2013 г. каля г. Клімавічы Магілёўскай вобласці каля ракі Лабжанка малады чалавек трапіў пад напружанне і быў смяротна паранены.
23 красавіка 2013 г. у Верхнядзвінскім раёне 32-гадовы віцяблянін на лодцы наблізіўся да правадоў і і быў смяротна паранены электрычным токам.
7 мая 2013 г. у Мінскім раёне смяротна паранены электрычным токам рыбалоў.
4 чэрвеня 2013 г. жыхар Гомельскай вобласці праз вугляпластыкавую вуду атрымаў апёкі твару і цела.
Будзьце асцярожныя і беражыце сваё жыццё!
І. ЛАПАВУХАЎ, інжынер па эксплуатацыі і рамонце абсталявання РЭС.
Надрукавана ў №42 ад 02.06.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *