Шумилинские школьники овладевают финансовой грамотностью

Образование

Навучанне працягваецца
У сераду на базе Шумілінскай СШ №1 прайшоў раённы тур рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай граматнасці, ініцыяваў якую другі год запар Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь. Рэалізатарамі мерапрыемства ў нашым раёне выступілі Беларусбанк і аддзел адукацыі.
21 вучань 10-11 класаў з усіх сярэдніх школ раёна прыняў удзел у алімпіядзе. Адкрыла мерапрыемства дырэктар школы Н. Мясаедава. Арганізацыйныя моманты агучыла галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Талстая.  Намеснік дырэктара ЦБП №225 Беларусбанка В. Масько абазначыла мэты і задачы алімпіяды, падкрэсліла, што дадзеная алімпіяда праводзіцца ў рамках вялікага комплексу мерапрыемстваў, запланаваных Нацыянальным банкам краіны для павышэння фінансавай граматнасці насельніцтва. Сапраўды, сучаснае грамадства мае вельмі вялікую патрэбу ў адукаваных людзях, моладзі, якая будзе ўмець лічыць грошы, ведаць і разбірацца ў механізмах крэдытавання. Ад гэтага залежыць дабрабыт і паспяховасць і самога чалавека, і краіны ў цэлым. Былі агучаны аргкамітэт і склад журы. 50 хвілін адводзілася непасрэдна на рашэнне алімпіядных задач-тэстаў (27 пытанняў-тэстаў плюс 2 конкурсныя заданні).
Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў зноў адбылося ў актавай зале. Намеснік дырэктара ЦБП №225 Беларусбанка Вольга Масько адзначыла добрую падрыхтоўку вучняў, падзякавала ўсім за актыўны ўдзел у алімпіядзе. Так, трэцяе месца журы прысудзіла Іваноўскай Маргарыце, вучаніцы 10 класа Амбросавіцкай СШ, другое – Ляпнёвай Дар’і, вучаніцы 10 “Б” класа СШ №1. Самы лепшы вынік прадэманстравала на алімпіядзе па фінансавай граматнасці Бабуська Дар’я, вучаніца 10 “А” класа СШ №1. Дар’я змагла з 71 магчымага бала набраць 68 (а гэта 95,8%). Дзяўчына прызналася пасля афіцыйнай часткі, што вельмі марыць паступаць у сталічнае ВНУ на спецыяльнасць “фінансы і банкаўская справа”. Так што яе вынік, можна сказаць, заканамерны.
Сёлета па выніках першага этапа алімпіяды трое пераможцаў прымуць удзел у другім этапе алімпіяды, які пройдзе ў лістападзе ў Віцебску. Пераможца абласной алімпіяды прыме ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе непасрэдна ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь у Мінску.
Пажадаем перамог нашым дзяўчатам!
Алена КАРПУШЭНКА.
Надрукавана ў № 84 ад 27.10.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *