Wood-мастера растут в Шумилино

Мир увлечений Образование

Wood-майстры
Выхаванцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі пастаянна прымаюць удзел у розных абласных конкурсах. Вось і нядаўна шумілінскія хлопцы Дзмітрый Радзівонаў і Назар Максімаў (удзельнікі аб’яднання па інтарэсах “Wood-майстар” пад кіраўніцтвам А. Я. Пціцкага) паўдзельнічалі ў конкурсе па дрэваапрацоўцы, што прайшоў у Віцебску.  Дадому хлопцы вярнуліся з узнагародамі: Назар прывёз дыплом другой ступені (малодшая ўзроставая група), Дзмітрый – дыплом трэцяй ступені (старэйшая ўзроставая група). Акрамя таго, Назар Максімаў заняў трэцяе месца ў тэарэтычным туры па дрэваапрацоўцы і трэцяе месца ў практычным туры.
Ларыса ЗАЙЦАВА.
Надрукавана ў №34 ад 05.05.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *