Мини-футбол: ФК «Шумилино» пока на третьей строчке

Спорт, туризм

Міні-футбол
ФК “Шуміліна” працягвае выступленне ў альтэрнатыўнай лізе Віцебска па міні-футболе.
Нашы футбалісты правялі шэсць гульняў, з якіх чатыры выйгралі, па адной сыгралі ўнічыю і прайгралі.

Шумілінцы забілі 44 галы (лепшыя бамбардзіры Аляксандр Янкевіч і Андрэй Мазанкоў, у якіх па восем галоў, у Аляксандра Буланава восем галявых перадач) і прапусцілі 14.  З палявых ігракоў можна выдзеліць Арсенія Каробчыца, які стаў сапраўдным лідарам каманды.
На сённяшні дзень ФК “Шуміліна” ў турнірнай табліцы займае трэці радок.
*  *  *
Па ініцыятыве настаўнікаў фізкультуры і вучняў у райцэнтры ўпершыню прайшоў турнір па міні-футболе для дзяўчынак. За перамогу змагаліся пяць каманд з Шумілінскай СШ №1, Шумілінскай СШ №2, Обальскай, Кардонскай і Слабадской школ.
Перамаглі футбалісткі з СШ №1 (капітан Ірына Варанцова,  Наталля Коўшык, Карына Пяткевіч, Анастасія Рагожкіна, Анастасія Бядрыцкая і галкіпер Яна Глушнёва; настаўнікі фізкультуры Г. У. Садохін і А. П. Ходзюш), другое месца ў Шумілінскай СШ №2 (В. А. Навуменка), трэцяе – у Слабадской школы (У. А. Кучко).
Лепшым бамбардзірам спаборніцтваў з васьмю галамі стала Карына Пяткевіч, лепшым іграком – Ірына Варанцова.
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў № 97 ад 11.12.2015 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *