Обольчанин Евгений Соловьёв любит спорт и делится этой любовью с детьми

Образование Спорт, туризм

Зарадка пад бубен
Пашанцавала Обальскаму дзіцячаму садку на кіраўніка фізічнага выхавання: Яўген Васільевіч Салаўёў бязмерна ўлюблёны ў спорт і  прывівае любоў да спорту малышам.
“За любоў да спорту я хачу сказаць вялікі дзякуй Пятру Васільевічу Ганушчанку, – прызнаецца малады мужчына. – Праўда, грэка-рымскай барацьбой не захапіўся, а вось баскетбол, кіраўніком секцыі па якім быў П. В. Ганушчанка, – іншая справа”. Са школы ў Салаёўва былі два захапленні – баскетбол і футбол. У 11 класе  юнак пачаў выступаць за ФК “Шуміліна”.
Закончыў  вучылішча ў Уле, адслужыў у арміі, працаваў на Обальскім керамічным заводзе машыністам крана. Увесь гэты час займаўся спортам, пастаянна гуляў у футбол ды баскетбол. Таму і рашэнне вучыцца завочна на факультэце фізічнага выхавання ВДУ імя П. М. Машэрава было цалкам лагічным і прадуманым.
Студэнту-завочніку прапанавалі работу кіраўніка фізічнага выхавання Обальскага дзіцячага садка. Яўген прызнаецца, што страшнавата спачатку было нават заходзіць у групу да дзетвары. Але хапіла некалькі месяцаў, каб Яўген Васільевіч стаў сапраўдным кумірам малышоў. Выхавальнік пастаянна нешта прыдумвае, яго заняткі не падобныя, на кожным дзеткі адкрываюць для сябе нешта новае, хаця большага шчасця для іх няма, як пабегаць у футбол з Яўгенам Васільевічам. Нельга не ўспомніць і зарадку, якую Я. В. Салаўёў праводзіць пад бубен.
“Дзень здароўя ў садку – сапраўднае свята, – упэўнены Я. В. Салаўёў. – Прычым свята не толькі для дзетак, а і для работнікаў установы, бацькоў”. На пачатку складана было прыцягнуць бацькоў паўдзельнічаць у сумесных спартландыях. Але і тут усіх падкупіла шчырасць і адкрытасць Яўгена: сёння бацькі з задавальненнем прымаюць удзел у розных спартыўных мерапрыемствах.
Дарэчы, Я. В. Салаўёву даспадобы ўвогуле праца ў дашкольнай установе. Мужчын тут малавата,  і ператвараецца кіраўнік фізічнага выхавання  то ў казачнага персанажа, то ў Дзеда Мароза. На што Яўген Васільевіч толькі ўсміхаецца: “Сад раскрыў мае акцёрскія здольнасці…”
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Фота з архіву Я. В. Салаўёва.
Надрукавана ў №3 ад 12.01.2016 г.



1 комментарий по теме “Обольчанин Евгений Соловьёв любит спорт и делится этой любовью с детьми

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *