С областной олимпиады по учебным предметам шумилинские школьники привезли три диплома

Образование

У шумілінцаў – тры дыпломы
На мінулым тыдні прайшоў трэці (абласны) этап рэспубліканскай прадметнай алімпіяды для школьнікаў.
Гонар нашага раёна абараняла каманда з дзевяці старшакласнікаў, якія паказвалі свае веды  па пяці вучэбных  прадметах (беларуская і руская мовы, матэматыка, інфарматыка і біялогія). Па выніках абласнога этапа ў шумілінскай каманды тры дыпломы трэцяй ступені.

Па словах галоўнага спецыяліста аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Г. Талстой,  вынікі  радуюць. “Летась мы прывезлі два дыпломы, – адзначае Аксана Генадзьеўна. – Сёлета  тры. Хочацца адзначыць, што кожны з дзевяці старшакласнікаў паказаў добры ўзровень падрыхтоўкі і  годны вынік”.
Дзевяцікласніца Шумілінскай раённай гімназіі Кацярына Гарохава вярнулася з алімпіяды з дыпломам  па рускай мове (настаўніца В. М. Бяляева), адзінаццацікласніца гімназіі Аліна Траццякова – з дыпломам па біялогіі (настаўніца М. К. Арлова), васьмікласнік Шумілінскай СШ №1 Максім Пашкевіч – па матэматыцы (настаўніца С. У. Гаралевіч).
Крыху не хапіла балаў, каб атрымаць дыплом па інфарматыцы Дзмітрыю Радкевічу з Обальскай СШ, Міхаілу Насыру з Шумілінскай раённай гімназіі (біялогія) і Вадзіму Ласю з Язвінскай школы (беларуская мова).
Аляксандр ШЭДЗЬКО.
Надрукавана ў №6 ад 22.01.2016 г.



2 комментария по теме “С областной олимпиады по учебным предметам шумилинские школьники привезли три диплома

  1. А дипломы какой степени привезли учащиеся?? Или просто дипломы? за участие?

  2. Па выніках абласнога этапа ў шумілінскай каманды тры дыпломы трэцяй ступені.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *