В Шумилинском историко-краеведческом музеи проходит выставка графики «Городок как на картинке»

Главное Культура Новости Образование

«Гарадок як на карцінцы» –
выстава графікі з такой назвай пачала работу ў Шумілінскім гісторыка-краязнаўчым музеі. Аснову экспазіцыі складаюць напоўненыя любоўю да роднага краю ўтульныя гарадскія пейзажы Ганны Кулаковай з Лёзна.


Ганна Кулакова – прафесійны візажыст, таленавіты графік, малюе звычайным алоўкам і гелевай ручкай, працуе мастаком-афарміцелем у Лёзненскай бібліятэцы. Яе работы ўпрыгожваюць інтэр’еры Лёзненскага райвыканкама. На карцінах мастачка адлюстроўвае родны край: аўтастанцыю, Свята-Узнясенскі храм, чыгунку, кінатэатр, гандлёвы цэнтр. Адна з самых цікавых карцін – «Мост на рацэ Чарніца». За гэтым пейзажам стаіць глыбокая лірычная гісторыя. У 1941 годзе тут загінулі многія салдаты 153-й стралковай дывізіі. Некалькі гадоў запар да Кулаковых прыязджаў Уладзімір Тапаркоў – унук загінуўшага на той пераправе савецкага салдата Івана Журына. Ён пастаянна наведваў магілу дзеда, але сёлета яго не стала.
Трагедыя Чарніцы перададзена не толькі праз графіку Ганны, але і праз паэзію яе мужа Васіля, які з дакладнасцю перадаў у вершах тое, што паказала ў карцінах Ганна. Гэта прыклад творчага тандэма людзей, якія натхняюць адзін аднаго і тонка адчуваюць свет.
Экспазіцыю ярка дапоўнілі вершы Васіля Кулакова, удзельніка народнай студыі літаратурнай творчасці «Пад абажурам» (г. п. Лёзна) і Віцебскага «ЛітКафейніка», лаўрэата конкурсу «Браслаўскі прыстанак». Васіль Кулакоў – падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, зараз працуе настаўнікам. Лю-
біць мову, на якой пісаў славуты класік Максім Танк, траюрадным пляменнікам якога з’яўляецца. Васіль выпусціў у свет лірычны зборнік «Дарогамі вайны», песні на яго вершы сёння гучаць у выкананні групы «Спецназ» вайсковай часці г. Мінска.
Выстава Ганны Кулаковай будзе працаваць у музеі да канца верасня.
Ларыса ЗАЙЦАВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *