Шумилинская ветеринарная служба контролирует качество заготавливаемых кормов

Экономика

На  кантролі  –  якасць  кармоў
У гаспадарках раёна ў самым разгары нарыхтоўка кармоў. Надоі і прывагі залежаць не толькі ад колькасці нарыхтаванага корму, адпаведную аддачу забяспечваюць толькі якасныя кармы. Менавіта таму якасць нарыхтаванага сенажу ці сена знаходзіцца на асаблівым кантролі спецыялістаў райветстанцыі, якія кожны дзень правяраюць травяністыя кармы, якія закладваюцца на захоўванне.
“У раёне закладзена з паўтара дзясятка сянажных траншэй, – расказаў галоўны ветурач раёна І. У. Галуза. – У гэтым годзе спрыяльнае надвор’е для нарыхтоўкі кармоў. Прыступілі да іх нарыхтоўкі своечасова: бабовыя скошваюцца ў фазе бутанізацыі, злакавыя – да пачатку калашэння. Многія гаспадаркі паспелі закрыць сянажныя траншэі да дажджу. Калі ў мінулым годзе частка сенажу не адпавядала тэхналагічнаму рэгламенту па караціне і пратэіне, то сёлета такіх праблем няма. Усе правераныя кармы ідуць першым класам”.
Разам з І. У. Галузам мы пабывалі на сянажных траншэях у КУСГП “Сіроцінскі” і “Мішневічы”, ААТ “Лаўжанскае” і “Прыазёрны мір”. Іван Уладзіміравіч праверкай застаўся задаволены: вільготнасць і тэмпературу сенажу адпавядае норме.
Поўны заатэхнічны аналіз кормоў работнікі райветстанцыі робяць пасля выспявання сенажу. Толькі тады можна будзе дакладна сказаць, наколькі кармы якасныя.
Ларыса КІСЯЛЁВА.
І. У. Галуза вымярае тэмпературу і вільготнасць сенажу ў ААТ «Прыазёрны мір».
Надрукавана ў №48 ад 21.06.2016 г.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *